Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовыДзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

21 лютага — яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

Дзень роднай мовы

20 лютага 2015г. маладыя інваліды і пажылыя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва» адсвяткавалі гэты дзень і наведалі ўстанову культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Магілёва».

Прадстаўнікі ўстановы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Магілёва» наведвальнікі установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва» дамовіліся ў наступным годзе зноў адзначыць гэты дзень яшчэ больш красачна, бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?

Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка.