У суботу 27 лютага напярэдадні беларускага народнага свята Масленіца, якое ў 2016 годзе адзначаецца з 7 па 13 сакавіка,і ў сувязі з папулярызацыяй роднай мовы і народных традыцый у Год культуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 горада Магілева» адбылося святочнае мерапрыемства «А ў нас сёння Масленіца!» Святочную вечарыну падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Хамянкова В. У.і Шэпелева С.У. разам з вучнямі 7-8 класаў. Падчас мерапрыемства гледачы сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята. Яны з захапленнем гукалі вясну, вадзілі карагоды, спявалі беларускія народныя песні, танцавалі. Завяршылася свята сімвалічнымі пачастункамі Масленіцы — блінцамі і аладкамі.
Хамянкова В. У., Шэпелева С.У.,
настаўнікі беларусскай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва»