"Запрашаем на Вячоркі"

19 снежня 2015 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» вучні трэціх класаў разам са сваімі бацькамі правялі свята «Запрашаем на Вячоркі». Вучні дэманстравалі свае веды пра родную краіну, мову, звычаі. Яны чыталі вершы, спявалі народныя песні, прыпеўкі, выконвалі народныя танцы. Бацькі былі ўдзельнікамі конкурсаў загадак, прымавак і прыказак.

Сумесная дзейнасць вучняў, настаўнікаў і бацькоў садзейнічала выхаванню любові да Радзімы, роднай мовы.

Круталевiч Л.А.,настаўнік пачатковых класаў
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва»