5 снежня 2015года ў рамкахрэспубліканскай акцыі па папулярызацыі беларускаймовы ў дзяржаўнай установе адукацыі"Сярэдняя школа № 26
г. Магілёва"была праведзена гасцёўня для бацькоў "Любімыя беларускія песні нашай сям’і«.У мерапрыемстве прымалі ўдзелвучні першых класаў і іх бацькі. Дзеці спявалі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў беларускіх гульнях. Дарослым таксама сумна не было. Конкурс «Угадай мелодыю» захапіў усіх прысутных. Свята прайшло ў добрайся мейнай атмасферы. Яно атрымалася цікавым, вяселым, а галоўнае, пазнавальным. Першакласнікі пераканаліся, якая прыгожая і мілагучная наша мова, пранікліся павагай і цікавасцю да культурных традыцый Беларусі.
Мусiенка А.В.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва»