«Мы – піянеры»

17 сакавіка 2018 года піянерская дружына імя Таццяны Карпінскай дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» папоўнілася новымі піянерамі. Вучні пятых класаў уступілі ў рады піянерскай арганізацыі і вядома ж яны стануць гонарам і надзеяй нашай школы!!!

Быць піянерам - гэта асаблівы гонар, але разам з тым і асаблівая адказнасць. “Любіць сваю Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых дзяцей”  –  вось толькі некалькі пунктаў з клятвы Піянераў. Класныя кіраўнікі і старшыня піянерскай дружыны павязалі піянерам гальштукі.

Мы рады вітаць юных піянераў у нашай вялікай і дружнай сям'і. Жадаем вам радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх вашых справах.

Педагог-арганізатар
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»
Маліноўская М.С.