Свята кнігі

Свята кнігіУжо сталадобрай традыцыяй у дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва«ў першыядні вераснязбірацца на святкаванне Дня беларускай пісьменнасці. У гэты раз настаўнікі Астранкова В.Ц., Даніленка М.М. і вучні 10 класа падрыхтавалі Свята кнігі, прысвечанае 500-годдзю першай беларускай кнігі.

Са сцэны гучалі вершы, беларускія песні, словы ўдзячнасці ў адрас Ф. Скарыны — чалавека, які прыпаднёс нам, нашчадкам, шчодры падарунак — друкаваную кнігу. Пераўвасабленне вучняў у вобразы ФранцыскаСкарыны і Еўфрасінні Полацкай прыцягнулі асаблівую ўвагу гледачоў, падштурхнулі да разумення таго вялікага ўклада ў развіццё асветы на беларускіх землях. Свята прайшло ў сяброўскіх абставінах, а абмеркаванне ўбачанага працягвалася і пасля яго заканчэння.

А.В.Юхнавец, педагог-арганізатар
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва»

Свята кнігі

Свята кнігі

Свята кнігі

Свята кнігі

Свята кнігі

Свята кнігі