Велікодныя вячоркі

Велікодныя вячоркі15 красавіка вучні 5-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі"Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва" сталі ўдзельнікамі «Велікодных вячорак».

Мерапрыемства было накіравана на знаёмства вучняў з традыцыямі беларускага народа, яго культурнай спадчынай, з асаблівасцямі святкавання Вялікадня ў нашай мясцовасці. Удзельнікі вячорак уладкаваліся за вялікім сталом, засланым чырвоным святочным абрусам.

На стале — пасхальны куліч, маляваныя яйкі,.чацвярговая соль — сімвалы свята. З вялікай цікавасцю вучні праслухалі аповед пра гісторыю святкавання Вялікадня, карані якога ідуць у глыбокую старажытнасць, спявалі велікодныя песні. Інтарэс выклікалі гульні «Вадзіць селезня», «Качанне яек», «Біткі». Вучні дазналіся, у якія гульні гулялі і якія песні спявалі нашы прашчуры на Беларусі на Вялікдзень, паглыбілі свае ўяўленні пра шматлікія павер’і, якія існавалі на гэта свята.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Супіталёва Н.К.

Велікодныя вячоркі

Велікодныя вячоркі

Велікодныя вячоркі