У першую суботу вясны, 4 сакавіка 2017 года адбыўся трэці тур літаратурна-краязнаўчага турніру «Мы — магілёўцы» паміж навучэнцамі ўстаноў сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна г.Магілёва, арганізаваны дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі „Ветразі“ г. Магілёва».
Турнір прысвечаны святкаванню 750-годдзя горада Магілёва. Перад пачаткам конкурсу «Грамадская дыктоўка», у рамках літаратурна-краязнаўчага турніру «Мы — магілеўцы», перад дзяўчынкамі і хлопчыкамі выступіў старшыня грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч. Ён павіншаваў прысутных з першымі вясновымі прамянямі і пажадаў поспехаў і добрага настрою.
Конкурс «Грамадская дыктоўка» прайшоў на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва ».
Хрытаненка Д.С., метадыст
ДУДА «Цэнтр турызму і краязнаўства
дзяцей і моладзі „Ветразі“ г. Магілёва»