З 21 па 25 лістапада на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 15 г. Магілёва» прайшоў тыдзень беларускіх рамёстваў.
Арганізатарам мерапрыемства стаў савет тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання № 1. Каб сваімі вачамі пабачыць прыгажосць, створаную беларускімі ўмельцамі, трэба было наведаць выставу, якая была арганізавана ў школе. Назва выставы «Народныя рамёствы Магілёўшчыны» кажа сама за сябе. На ёй можна было пазнаёміцца з рамёствамі, якімі займаліся на тэрыторыі Магілёва і Магілёўскай вобласці. Выставы «Лён, лянок — блакітнавокая кветачка» і «Ткацтва на Беларусі» прадэманстравалі яркую класіку народнага ткацтка.
Для настаўнікаў, вучняу і іх бацькоў прайшлі майстар-класы па вырабе лялек і ткацтве. Усе прысутныя з цікавасцю назіралі, як таленавітыя рукі майстра ператваралі кавалачак тканіны ў ляльку і як з рознакаляровых нітак ствараліся сюжэтныя кампазіцыі.
Працягам тыдню стала тэатральная пастанова пра свята ўраджаю «Багач». Мерапрыемства атрымалася яркім і захапляльным.
Заключным этапам тыдня беларускіх рамёстваў стала калектыўна-творчая справа «Падарожжа ў краіну рамёстваў». На свяце дарослыя і дзеці падарожнічалі па тых кутках Беларусі, якія славіліся сваімі рамёствамі.
Такія мерапрыемсты спрыяюць культурнаму развіццю і далучаюць да традыцый нашых продкаў.
Адміністрацыя