Г. Зімель пісаў: «Чалавек адукаваны — той, хто ведае, дзе знайсці тое, чаго ён не ведае».
Такімі словамі пачалася работа раённага семінара-практыкума настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў па беларускай мове і літаратуры для павышэння якасці адукацыі вучняў», які адбыўся 12 мая 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва».
Мэта семінара — садзейнічанне фарміраванню інфармацыйнай культуры педагогаў, агульнапедагагічнаму характару ведаў і ўменняў, якія забяспечваюць прафесійнае выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў навучальным працэсе, высокі ўзровень міжкультурных і агульначалавечых зносін.
У ходзе работы семінара адбыўся абмен вопытам настаўнікаў, якія маюць працяглы і станоўчы вопыт выкарыстання ЭСН у прафесійнай дзейнасці. У прыватнасці, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 22 г.Магілёва» былі разгледжаны пытанні выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў у дзейнасці настаўнікаў, арганізацыі правядзення ўрокаў з мультымедыйнай падтрымкай, выкарыстання мультымедыйных прэзентацый, створаных настаўнікамі і вучнямі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Варанцова С.А.


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by