21 сакавіка ў сярэдняй школе № 21 г. Магілёва прайшоў раённы этап фестываля мастацкай самадзейнасці сярод працаўнікоў устаноў адукацыі г. Магілёва, прысвечаны 95-годдзю стварэння Беларускага прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі.
Вясёлую, задорную народную песню «Барыня» на словы і музыку вядомых магіляўчан паэта Івана Пехцерава і кампазітара Галіны Сёмінай з вялікім запалам выканала Валянціна Андрэеўна Філіпенка — педагог ДУА «Яслі-сад № 53 г. Магілёва».
Валянціна Андрэеўна — вельмі таленавіты чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці дзіцячага садка, аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнасці. Яна заўсёды на перадавых пазіцыях, ёй можна даверыць самае адказнае, адкрыць самае патаемнае, яе ініцыятыва заўсёды мела і мае здаровы сэнс, рацыянальнае зерне. «Калі ты робіш і ў цябе добра атрымліваецца — хочацца рабіць больш, ісці далей. Поспех нараджае поспех. Мне гавораць "добра" — я стараюся рабіць яшчэ лепш!»- гаворыць Валянціна Андрэеўна.
Добразычлівасць і спагадлівасць, адкрытасць, мэтанакіраванасць, дабрыня і чуласць, абаяльнасць гэтага педагога і цудоўнай жанчыны прыцягваюць людзей, дапамагаюць наладзіць узаемаадносіны сярод выхаванцаў і педагогаў.
Педагагічная дзейнасць надае Валянціне Андрэеўне новы запал энергіі, аптымізму, дазваляе ставіць перад сабой складаныя задачы, а самае галоўнае — дае ўпэўненасць у тым, што гэта жыццё пражывае нездарма.
Калектыў ДУА «Яслі-сад № 53 г. Магілёва» ганарыцца сваім педагагом і спадзяецца на будучую перамогу Валянціны Андрэеўны ў фестывалі.
Аксана Віктараўна Рагачова, загадчык
ДУА «Яслі-сад № 53 г. Магілёва»
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by