У дзіцячы садок № 86 г. Магілёва вясна прыйшла разам з птушкамі і кветкамі, якія з’явіліся на выставе сумеснай творчасці «Падарункі вясны».
Выкананыя ў розных тэхніках, яркія і лагодныя букеты, святочныя паштоўкі і кампазіцыі дораць наведвальнікам выставы добры настрой, захапляюць прыгажосцю і разнастайнасцю.
Ствараючы свае работы, юныя майстры прымянялі розныя матэрыялы: паперу, картон, бісер, гузікі, крупы, шышкі, марскія ракушкі. Адметна, што большасць работ створаны са скрынак, банак і ўпаковачных матэрыялаў, якія ўжо былі ў выкарыстанні. I гэта яскравы сведак таму, што дашкаляты праяўляюць не толькі творчыя здольнасці, але і разумныя адносіны да смецця, беражлівасць да прадметаў рукатворнага свету.
В.В. Iрванцова,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by