“Майстэрства К.Крапівы”

“Майстэрства К.Крапівы”2016 год — Год культуры, багаты на юбілейныя даты. Юбілеі адзначаюць У. Мулявін (75 год), М. Багдановіч (125 год), І. Шамякін (95 год) і іншыя выдатныя дзеячы культуры, мастацтва, літаратуры.

5 сакавіка краіна адзначае 120-годдзе з дня нараджэння выдатнага драматурга, байкапісца, публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. Славуты пісьменнік пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну, і абавязак маладога пакалення — цаніць і бергчы яе. 27 лютага ў 6-ы школьны дзень у бібліятэцы было праведзена слайд-падарожжа па кнігах К.Крапівы. Вучні 8-10 класаў успомнілі біяграфію пісьменніка, яго творы, якія вывучалі па школьнай праграме, даведаліся пра цікавыя факты жыцця і творчасці аўтара. Чыталі выразна байкі і аналізавалі іх алегарычны змест.

Напрыканцы мерапрыемства вучням была прапанавана крыжаванка, на пытанні якой яны выдатна адказалі. Загадчык біблятэкі зрабіла агляд кніжнай выставы «Майстэрства К.Крапівы», дзе былі прадстаўлены кнігі, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.

Загадчык бібліятэкі
сярэдняй школы № 19 г. Магілёва
Т.М. Скрылькова