Калядкі

КалядкіУ дзіцячым садку № 35 прайшлі Калядкі. У імправізаванай хаце калядоўшчыкаў сустракалі гаспадары Лявон з Лявоніхай. Таксама ў госці да дзяцей прыходзілі Мікіта з казой, цыган з цыганкай, мядзведзь і іншыя народныя персанажы.

З цікавасцю выхаванцы спявалі беларускія абрадавыя песні, плясалі «Трасуху», «Весялуху», гралі на народных музычных інструментах. З вялікім задавальненнем у народных гульнях прымалі ўдзел і гледачы — дзеці ўсіх узроставых груп. Напрыканцы свята гаспадары пачаставалі ўсіх гасцей смачнымі пачастункамі.

Кожны ўдзельнік гэтага свята змог дакрануцца да гістарычнай спадчыны беларускага народа.

Выхавацель ДУА
«Яслі-сад № 35 г. Магілёва»
Дудзіч Ларыса Уладзіміраўна

Калядкі

Калядкі

Калядкі