14 лістапада выхаванцы дзіцячага садка № 86 г. Магілёва ў суправаджэнні сваіх бацькоў і выхавацеляў упершыню наведалі Магілёўскі музей этнаграфіі.
На занятках у садку выхавацелі ўжо знаёмілі детак з бытам і традыцыямі продкаў, дэманстравалі нацыянальны беларускі арнамент, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а ў музей накіраваліся, каб атрыманыя веды пашырыць і сістэматызаваць. Аглядная экскурсія, якую для юных наведвальнікаў правялі супрацоўнікі музея, атрымалася змястоўнай і захапляючай: макеты і дыярамы музея, яго багатыя калекцыі ўразілі і малых, і дарослых. З некаторымі экспанатамі хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо знаёміліся на выяздных музейных занятках, якія ў садку праводзяцца рэгулярна, але апынуцца ў іх асяроддзі, адчуць атмасферу павагі да мінулага, імкнення захаваць спадчыну, традыцыі свайго народа — гэта магчыма адчуць толькі ў музеі. Сумесныя наведванні экспазіцый музея дапамогуць не толькі пашырыць кругагляд дашкольнікаў, магчыма, стануць пачаткам дзіцячых даследванняў, добрых сямейных традыцый.
Педагагічны калектыў, бацькі і выхаванцы выражаюць шчырае пачуццё павагі і удзячнасці супрацоўнікам Магілёўскага музея этнаграфіі за падораную магчымасць дакрануцца да спадчыны.
Iрванцова В.В.,
намеснік загадчыка ДУА «Яслі-сад № 86 г. Магілёва»
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by