Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцюСучаснае маладое пакаленне жыве ў іншых эканамічных умовах. У іх лексіку ўключаецца ўсё больш слоў з фінансава-эканамічнага асяроддзя. Дзеці сутыкаюцца э эканамічнымі паняццямі, з сацыяльнай сапраўднасцю, і ў іх узнікае шмат пытанняў. На гэтыя пытанні яны знаходзяць адказ ужо ў школе.

Сучасная школа павінна дапамагчы вучням арыентавацца ў сацыяльна-эканамічных умовах і забяспечыць выпускнікоў неабходнымі ведамі для іх асабістага росту і прафесійнага забеспячэння.

Умовы жыцця патрабуюць ад нашых навучэнцаў ужо за партай знаёміцца з эканамічнымі ведамі і ўменнямі, фарміраваць сучасны светапогляд.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва» вучні працуюць над найбольш важнай сацыяльнай задачай — паспяховае фарміраванне ўменняў арыентавацца ў тых працэсах, якія адбываюцца ў эканоміцы.

У межах тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню фінансаў, у дзяржаўнай установе адукацыі прайшло шмат мерапрыемстваў. Сярод іх эканамічны КВЗ, эканамічны брэйн-рынг, эканамічная алімпіяда. Зацікавіў вучняў эканамічны аўкцыён, у якім прынялі ўдзел вучні 6-7-х класаў. Удзельнікам былі прапанаваны заданні рознай фінансава-эканамічнай тэматыкі: «Эканамічныя тэрміны», «Дамашняя гаспадарка і яе эканоміка», «Планаванне бюджэту», «Склад і структура расходаў». Вучні стараліся як мага больш даць правільных адказаў, каб зарабіць адпаведныя балы — сімвалічныя грошы. Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі ад Нацыянальнага банка Беларусі. Завяршыўся аўкцыён паказам «Урокаў цётачкі Савы „Азбука грошай“ ці як дапамагчы дзіцяці вырасці багатым».

Напрыканцы тыдня прайшло цікавае мерапрыемства пад назвай «Эканамічны экспрэс» для вучняў 5-х класаў. Кожны клас прадставіў сваю каманду: «Эканоміка», «Я — банкір», «Дзелавыя людзі», «Бізнесмены». Вучні прымалі ўдзел у эканамічным брэйн-рынгу і ў розных фінансава-эканамічных конкурсах. Эканамічны экспрэс прайшоў па чатырох станцыях: «Казачная эканоміка», «Аз Букі Ведзі», «РR-кампанія», «Прасцей за простае». На працягу дзвюх гадзін вучні вырашалі эканамічныя задачы, адгадвалі фінансавыя загадкі, прапанавалі рэкламны ролік дадзенай тэматыкі.

Пашырэнне эканамічных ведаў і кола інтарэсаў вучняў, фарміраванне ўяўлення аб эканамічнай будове рынку, авалоданне пачатковымі ведамі і арыентацыя ў іх — асноўныя мэты мерапрыемства.

Сярод прысутных у зале ганаровым госцем была Рахуба Таццяна Анатольеўна — намеснік начальніка эканамічнага кіравання галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.

Пераможцы гульні атрымалі шмат падарункаў: кнігі, дыскі, памятныя манеты, пазлы ад Нацыянальнага банка Беларусі.

І.У. Панфіловіч, намеснік дырэктара

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю

Эканоміка і фінансы з цікавасцю