Вельмі цікавым атрымалася беларускае народнае абрадавае свята «Гуканне вясны », якое адбылося ў ДУА «Яслі-сад № 7 г. Магілёва».
Клікаць вясну пачыналі дзяўчынкі, яны спявалі вяснянкі-заклічкі. Дзеці і дарослыя вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні і весяліліся.
Каб птушкі хутчэй прыляцелі, напярэдадні свята выхаванцы старэйшых груп стварылі цудоўных каляровых птушак у нетрадыцыйнай тэхніцы лепкі — цестапластыкі.
Асаблівасцю мерапрыемства было далучэнне дашкольнікаў да нацыянальных традыцый сродкамі інтэграцыі музычнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Адміністрацыя ДУА "Яслі-сад № 7 г. Магілева"