Напрыканцы лютага ўвесь свет адзначыў свята роднай мовы. Гульнёй-вiктарынай «Беларусь мая сiнявокая» адзначылi гэты дзень выхаванцы i педагогi дашкольнай установы № 86 г. Магiлёва.
На свяце гучалi песнi, вершы пра мову, мацi i Радзiму, выступаў сапраўдны аркестр народных iнструментаў у выкананнi выхаванцаў старэйшай групы. Хлопчыкi i дзяўчынкi спаборнiчалi ў веданнi прыказак, назваў гарадоў Беларусi, выразным чытаннi вершаў на роднай мове.
Атмасфера свята ахапiла i бацькоў, якiя з замiлаваннем i гонарам слухалi выступленнi дзяцей на роднай мове.
У гэты дзень у музычнай зале дзiцячага садка вуснамi дзетак прагучала для ўсiх прысутных:
Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчанька цiха журчыць.
Нiбы скрыпка цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць!
Лагуцiна Л.А., выхавальнiк,
Iрванцова В.В., нам.заг. па АД


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by