Традыцыйна ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты год не стаў выключэннем: з самай раніцы панавала атмасфера свята, свята мовы, свята роднага слова. Старшакласнікі раздавалі лістоўкі «Размаўляй са мной па-беларуску!». На працягу дня мілагучная матчына мова гучала не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і на ўроках гісторыі, геаграфіі.
Напярэдадні свята быў аформлены стэнд «Любім! Шануем! Размаўляем па-беларуску!», на якім былі змешчаны матэрыялы пра гісторыю свята, уласныя вершы вучняў школы, дзіцячыя праекты, прысвечаныя роднаму слову.
Добрая традыцыя берагчы сваё, ганарыцца родным, захапляцца лепшым працягвае жыць!
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава Іна Сяргееўна



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by