Дзеці ўсяго садка ДУА"Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва" 18 лютага прынялі ўдзел у народным свяце Масленіца.
На свята прыбылі казачныя персанажы, якія разам з дзецьмі гукалі вясну, гулялі ў цікавыя беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды. Як вядзецца здаўна, на Масленіцу паляць пудзіла — кажуць, разам з ім згараюць усе беды і непрыемнасці. Спальванне на вогнішчы саламянага пудзіла Масленіцы выклікала шмат задавальнення ў дзяцей.
Якая ж Масленіца без бліноў? Гэта духмянае залацістае сонейка на патэльні — веснік вясны.
На гэтым мерапрыемстве дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра тое, як святкуецца Масленіца. Гэта яскравы прыклад прывіцця любові да роднай краіны, яе мовы і звычаяў.
Алена Макарава,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці




Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by