“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”Пад такім дэвізам з 15 па 20 снежня ў сярэдняй школе № 2 г. Магілёва прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Распачаўся ён інфармацыйнай гадзінай, прысвечанай роднай мове. Затым на працягу тыдня вучні ўдзельнічалі ў турніры лінгвістаў, змаглі паказаць свае веды ў паэтычнай віктарыне. Выявіць свае здольнасці ў выразным чытанні і веданні роднай мовы дзецям дапамог конкурс чытальнікаў паэтычных твораў «Гучы, роднае слова!»

Акрамя гэтага, на працягу тыдня працавала і творчая майстэрня мастакоў, дзе рабяты на паперы змаглі перадаць усю сваю любоў да роднай зямлі, захапленне яе прыгажосцю і непаўторнасцю і, безумоўна, прыняць ўдзел у конкурсе малюнкаў «Зямля бацькоў — мая зямля». Напрыканцы тыдня асабліва ўразіла выстава нацыянальных беларускіх страў, падрыхтаваная вучнямі малодшых класаў. Тут можна было не толькі ўбачыць разнастайнасныя блюды, прыгатаваныя вучнямі, але яшчэ і паспытаць іх. На выставе было ўсё: і аладкі, і хрушчы, і дранікі, і мачанка, і клёцкі. І, канешне, вялікая колькасць салодкага печыва: пірагі на любы густ, тарты, пірожныя. Вызначыць пераможцаў выставы-конкурсу было вельмі цяжка: кожная страва аказалася самай смачнай і самай незвычайнай.

Самыя актыўныя ўдзельнікі тыдня былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі.

Усе пройдзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, бо мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Т.Н. Шпартава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”

“З любоўю да роднага слова”