У дзіцячай установе «Яслі-сад № 94 г. Магілёва» прайшло мепрапрыемства, падчас якога дзеці ў гульнёвай форме даведаліся аб гісторыі ўзнікнення, традыцыях святкавання свята Вялікадня.
Выхаванцы атрымалі веды аб тым, што з’яўляецца сімвалам свята. Курачка-нясушка ў даступнай для дзяцей форме распавядала легенду «Чаму яйкі фарбуюць», расказвала, чаму да гэтага свята ставіліся і ставяцца з асаблівым шанаваннем, аб велікоднай радасці, якую дзеляць з блізкімі і сябрамі.
Вясна разам з удзельнікамі мерапрыемства вадзіла карагод, прапанавала гульні «Данясі яйка», «Горка», «Залатыя вароты». А гаспадыня вучыла дзяцей, як пячы кулічы і фарбаваць яйкі.
Выхаванцы з радасцю і цікавасцю адправіліся ў групы рыхтаваць падарункі сваім блізкім да Светлага свята.





Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by