Найважнейшай умовай развіцця любога народа з’яўляецца паважлівае стаўленне да сваёй гісторыі, культуры, традыцый. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, гатоўнасці захоўваць і развіваць нацыянальную спадчыну-найважнейшая задача ўсіх сацыяльных інстытутаў грамадства.
У рамках рэалізацыі гадавой задачы па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў з дапамогай мастацкай дзейнасці ва ўстанове адукацыі «Яслі-сад № 34 г.Магілёва» ужо другі год функцыянуе клуб «Спадчына». Прымаючы ўдзел у працы клуба, дзеці разам з бацькамі знаёмяцца са звычаямі і традыцыямі свайго народа, беларускім фальклорам, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, далучаюцца да народных гульняў, вучацца разумець сваю родную мову.
На чарговым пасяджэнні клуба выхаванцы сярэдніх груп разам з бацькамі паспрабавалі свае сілы ў конкурсах і народных гульнях, вырабілі пано з саломы, з песнямі і танцамі цікава і з карысцю правялі час. Мы ўпэўненыя, што толькі дзякуючы сумесным намаганням педагогаў і бацькоў, магчыма дасягнуць станоўчага выніку ў фарміраванні ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці.
Т.Г.Емяльянава, загадчык дзяржаўнай
установы адукацыi «Яслі-сад № 34 г.Магілёва»


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by