Успамінаючы Аркадзя Куляшова

Успамінаючы Аркадзя Куляшова100 год прайшло з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта і перакладчыка, нашага земляка, Аркадзя Куляшова. У рамках святкавання знамянальнай даты і з мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны краіны ў школе прайшоў тыдзень творчасці гэтага выдатнага літаратурнага дзеяча.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава «Планета А.Куляшова». Былі праведзены класныя гадзіны «Пясняр свайго часу», прысвечаныя юбілею паэта. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце.

Цікава і змястоўна прайшлі ўрок—прэзентацыя «Асуджан я любоўю пажыццёва» ў 9 класе, літаратурная гасцёўня «З-пад Бесядзі ціхай» у 11 класе, літаратурная кампазіцыя «Голасам душы і сэрца» ў 8 класе.

Аркадзь Куляшоў — паэт-франтавік, і многія яго творы аб вайне і яе трагічных старонках. З пачуццём вялікага хвалявання слухалі вучні лірычныя балады, якія гучалі на конкурсе чытальнікаў «Памяці А.Куляшова».

Заключнае мерапрыемства — Куляшоўскія чытанні на тэму: «Сэрцам да подзвігу дакраніся» — было прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі і памяці паэта-земляка.

Настаўнік беларускай мовы Варанцова С.А.

Успамінаючы Аркадзя Куляшова

Успамінаючы Аркадзя Куляшова

Успамінаючы Аркадзя Куляшова

Успамінаючы Аркадзя Куляшова

Успамінаючы Аркадзя Куляшова

Успамінаючы Аркадзя Куляшова

Успамінаючы Аркадзя Куляшова