Гучыць родная мова

Гучыць родная моваВельмі важна, каб любоў да беларускай мовы, захапленне яе гучаннем, радасць ад далучэння да жамчужын нашай культуры суправаджала нас з самага ранняга дзяцінства.

21 лютага — свята роднай мовы. Яго святкаванне стала добрай традыцыяй ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Санаторны яслі — сад № 39 г. Магілёва». На працягу ўсяго дня ў садку гучала родная мова. Дзеці чыталі вершы беларускіх аўтараў, слухалі казкі і беларускую народную музыку, спявалі беларускія песні, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні.

Выхавацелі ўводзілі беларускую мову ў розныя віды дзейнасці дзяцей з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення беларускай мовы, бо сапраўдная любоў да Радзімы немагчыма без павагі і любові да роднай мовы.

Намеснік загадчыка
ДУА «Санаторны я/с № 39 г. Магілёва»
Алена Макарава

Гучыць родная мова

Гучыць родная мова

Гучыць родная мова