Дашкольнікі ў музеі універсітэта

Далучэнне дзяцей да культурнай спадчыны немагчыма ажыццяўляць толькі у сценах установы дашкольнай адукацыі. На сучасным этапе дзіцячы садок паступова становіцца адкрытай педагагічнай сістэмай — педагогі арыентуюцца на супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з бацькамі і бліжэйшымі сацыяльнымі інстытутамі.

У 2019/2020 навучальным годзе ажыццяўляецца сумесны адукацыйны праект установы дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 71 г.Магілева», прыватнай саціяльна-педагагічнай установы адукацыі «SOS-Дзіцячая веска Магілеў» і кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і МДУ імя А.А Куляшова, накіраваны на далучэнне дзяцей і бацькоў да культурнага жыцця горада. Выхавальнікі дзіцячага садка прайшлі навучанне па праграме «Музейная педагогіка ў дашкольнай адукацыі».

17 кастрычніка 2019 г. ў этнаграфічным кабінеце музейна-экспазіцыйнага комплексу універсітэта адбыўся музейны занятак «З гісторыі хатніх прылад». Дзяцей сустракалі гаспадыня хаты Ганна і Дамавік. Дашкольнікі даведаліся, як выглядала беларуская хата, пазнаеміліся з хатнімі прыладамі і беларускім посудам. Занятак атрымаўся цікавым і вяселым.

Загадчык установы дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 71 г.Магілева»
Кузняцова Святлана Канстанцінаўна