Старонкі старых пераплётаў

7 верасня 2019 г. у рамках правядзення 6 школьнага дня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва» было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства «Старонкі старых пераплётаў».

Вучні адчулі адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Дзеці падарожнічалі па старажытнай Беларусі, вуліцах роднага Магілева. Спаборнічалі ў конкурсах, якія дапамаглі ўзнавіць веды пра родны горад, знакамітых землякоў, культурныя здабыткі беларусаў.

Вучні засталіся задаволеныя цікавым і займальным мерапрыемствам.

Сюркіна Наталля Міхайлаўна, Грышанава Таццяна Вітальеўна
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілева»