Каляды ў санаторным я/с № 39

Каляды ў санаторным я/с № 39Незабыўныя ўражанні пакінула ў душах выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва» народнае беларускае свята «Каляды».

Музычны кіраўнік Алена Леанідаўна і выхавацелі далучалі дашкольнікаў да нацыянальнай культуры праз народныя гульні «Кірмаш», «Як хадзіў наш казёл», «Лапаточкі» і іншыя. У шумным карагодзе вакол казы сабраліся дзед, баба, унучка Ганка, вясёлыя цыгане з мядзведзем. Дзеці спявалі абрадавыя песні «Калядачкі», «Дудка», танцавалі «Трасуху», размаўлялі на беларскай мове. Калядоўшчыкі частавалі дзяцей рознымі прысмакамі. На фальклорным свяце панавалі смех і добры настрой.

Намеснік загадчыка
ДУА «Санаторны я/с № 39 г. Магілёва»
А.Я. Макарава

Каляды ў санаторным я/с № 39

Каляды ў санаторным я/с № 39

Каляды ў санаторным я/с № 39