На ўваходзе ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Яслі-сад № 109 г. Магілёва» дзяцей і дарослых сустракае цудоўная кампазіцыя «Беларускі падворак».
Прыгожыя кветкі, калодзеж з дзіцячым вядзерцам, на краі якога сядзіць рознакаляровы певень, тканыя ручнікі, плот з лазы. І нават лаўка, на якой, як і мае быць, прыселі гаспадары — дзед і баба. Яны ветліва сустракаюць гасцей смачнымі пачастункамі. Пройдзем далей і сустрэнем сапраўдных карову і парася.
Задумка ўсяго гэтага належыць выхавальніку Энглер Ірыне Эдуардаўне, прысвечана яна Году малой радзімы. Кампазіцыя «Беларускі падворак» — гэта не толькі прыгажосць, але і выхаванне патрыятызму і любові да роднага краю ў нашых дзетак.
Балахонава С.A., намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці