Наш кірмаш

Наш кірмашУ суботу, 26 мая, сямікласнікі сярэдняй школы № 35 г. Магілёва гасцінна сустракалі на імправізаваным кірмашы ў актавай зале гасцей з Расіі, Украіны, Кітая, Англіі.

Першы конкурс — візітная картка краіны. Вучням сёмых класаў трэба было пазнаць краіну па музычным нумары. Кожная каманда атрымала дамашняе заданне: выканаць песні на беларускай і рускай мовах, станцаваць украінскую польку, кітайскі і англійскі танец. На кірмашы дзеці вучыліся не толькі словам, але і рухамі, жэстамі, мімікай перадаваць настрой музычнага твора.

Другі конкурс патрабаваў ад вучняў ведання звестак з гісторыі. Праводзіўся ён у выглядзе віктарыны ,,Пытанне-адказ". У гэтым конкурсе лепш за ўсіх ведала сусветныя адкрыцці і імёны вынаходнікаў каманда ,,Расія«, а каманда «Украіна» заняла другое месца.

Трэці конкурс называўся «Кулінарны». Кожная з каманд павінна была прадставіць асаблівасці нацыянальнай кухні той краіны, якую прадстаўляе. Напрыклад, каманда Кітая гатавала ролы і сушы, каманда Украіны — варэнікі, а каманда Беларусі — бліны, Англія -гарбату. Пераможцамі сталі вучні, якія прадстаўлялі каманду «Кітай».

Па выніках усіх конкурсаў кожная каманда атрымала дыпломы і памятныя падарункі. Усе ўдзельнікі былі задаволены вынікамі гульні, бо навучыліся не толькі гатаваць нацыянальныя стравы, але і пашырылі свае веды па гісторыі і культуры розных народаў.

Наш кірмаш

Наш кірмаш

Наш кірмаш

Аскірка Ірына Уладзіміраўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры