Чароўныя гукі матчынай мовы

Чароўныя гукі матчынай мовы23 мая чароўныя гукі матчынай мовы напоўнілі актавую залу дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г.Магілёва».

У гэты дзень адбылося мерапрыемства для педагогаў установы адукацыі, якое спрыяла папулярызацыі беларускай мовы і нагадала няпростую гісторыю краіны і шматгранную культуру роднай зямлі.

Пачалося мерапрыемства з беларускага танца і прэзентацыі пра Беларусь. Кожны куток нашай краіны прыгожы і непаўторны па-свойму. З павагай да малой радзімы — Магілёва — была праведзена віктарына пра наш горад. Выступленне дзяўчат 6 класа было прысвечана старонкам Вялікай Айчыннай вайны і заклікала да захавання мiру.

Родную мову немагчыма ўявіць без нацыянальнай літаратуры. Вершы беларускіх аўтараў у выкананні вучняў і педагогаў аздобілі гасцёўню.
Падчас усяго прадстаўлення педагогі школы актыўна прымалі ўдзел у падрыхтаваных для іх конкурсах: пазнавалі беларускія стравы, па асацыяцыях прыгадвалi сімвалы краіны, па цытатах узгадвалі творы беларускіх пісьменнікаў.

Яркім завяршэннем мерапрыемства стала выкананне песні пра Беларусь, пад якую на сцэну выйшлi ўсе ўдзельнікі гасцёўні.

Свята мовы выклікала станоўчыя эмоцыі ў кожнага з прысутных.

Шпакава Л.М.,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Чароўныя гукі матчынай мовы

Чароўныя гукі матчынай мовы

Чароўныя гукі матчынай мовы

Чароўныя гукі матчынай мовы