Інтэграваныя ўрокі разам з бібліятэкай

Інтэграваныя ўрокі разам з бібліятэкайУ беларускі чацвер урокі беларускай літаратуры для вучняў 10-х і 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» сумесна правялі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 2 імя І. Шамякіна і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Супіталёва Ніна Канстанцінаўна і Хамянкова Вольга Уладзіміраўна.

Літаратурныя гадзіны «Не змоўкне голас песняра», прысвечаная народнаму пісьменніку Якубу Коласу, і «Рыцар зямлі беларускай», прысвечаная аднаму з самых адукаваных мастакоў слова XX стагоддзя Уладзіміру Караткевічу, выклікалі цікавасць у навучэнцаў. Вучні сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа па музеях Уладзіміра Караткевіча і Якуба Коласа, з цікавасцю прагледзелі фрагменты з мастацкіх фільмаў, знятых па творах аўтараў. Станоўчае эмацыйнае ўздзеянне аказала на вучняў праслухоўванне музычных кампазіцый на вершы аўтараў.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Хамянкова В.У., Супіталёва Н.К.

Інтэграваныя ўрокі разам з бібліятэкай

Інтэграваныя ўрокі разам з бібліятэкай