У чацвер 10 мая ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» ў гонар Дня Перамогі адбыўся ўрок мужнасці і памяці «Наш доўг — наша памяць», удзельнікамі якога сталі вучні 6-11 класаў.
Вайна і дзеці...Гэтыя словы несумяшчальныя. Спаленыя ў час мерапрыемства ў ваеннай касцы жаданні і мары сучасных вучняў дапамаглі адчуць трагізм і гора ваеннага ліхалецця. Вучні яшчэ раз узгадалі подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання. Урок мужнасці дапамог замацаваць у свядомасці дзяцей адказнасць за будучыню Радзімы, выхаваць пачуццё гонару за гераічны подзвіг усяго беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Хамянкова Вольга Уладзміраўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры