Вучымся фарміраваць чытацкую пісьменнасць вучняў

Вучымся фарміраваць чытацкую пісьменнасць вучняўЗаключнае пасяджэнне семінара-практыкума для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ленінскага раёна «Фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры» прайшло ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва».

У вучэбна-метадычнай частцы С.М. Буякова падзялілася вопытам работы па стварэнні і прымяненні розных відаў заданняў, якія фарміруюць, развіваюць і правяраюць чытацкую пісьменнасць вучняў. Падчас наведвання ўрока беларускай літаратуры ў 6 класе, які праводзіла Ж.У. Сільвестрава, прысутныя пераканаліся, наколькі адказна трэба падыходзіць да адбору заданняў, накіраваных на фарміраванне і праверку чытацкіх уменняў вучняў. Далей Н.Г. Навічонак прапанавала ўдзельнікам семінара рэкамендацыі па стварэнні заданняў, зрабіла агляд вучэбна-метадычнай літаратуры па тэме семінара. Замацавалі настаўнікі набытыя веды пры распрацоўцы пытанняў і заданняў да розных тэкстаў.

Такім чынам, праграма семінара выканана. Мэта — павышэнне прафесійнага майстэрства па фарміраванні чытацкай пісьменнасці вучняў — дасягнута.
Дзякуй усім за плённую працу! Далейшых поспехаў у рабоце!

Л.В. Селіфонтава,
кіраўнік семінара-практыкума,
настаўніца сярэдняй школы № 33 г. Магілёва