З мэтай далучэння дзяцей і іх бацькоў да беларускай літаратуры і фальклору, фарміравання творчай актыўнасці бацькоў у адукацыйным працэсе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 2 г.Магілёва» адбылася выстава сумеснай творчасці «Кніжка-малышка сваімі рукамі».
Дзеці разам з бацькамі рабілі і малявалі кніжкі. Якая разнастайнасць ідэй афармлення! Кожная кніжка — маленькае акенца ў вялікі свет беларускай літаратуры. З якім захапленнем дзеці разглядалі кнігі на выставе, паказвалі іх сваім сябрам і бацькам.
Сільванкова А.А.,
выхавальнік дошкольнай адукацыі