Фестываль вясновых нот

Фестываль вясновых нотУ дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 99 г. Магілёва» ажыццяўляецца пераемнасць з дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа № 33 г. Магілева».

Таму і музычная забава для дзяцей старэйшых груп «Фестываль вясновых нот» была арганізавана сумесна з вучнямі школы. Гучалі прыгожыя беларускія песні, мілагучная скрыпка. Вучні выканалі вясёлы танец «Бульба». Выхаванцы з задавальненнем расказвалі вершы на роднай мове, з азартам спаборнічалі ў беларускіх народных гульнях «Гарлачык», «Лапці».

Бацькі таксама прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве і разам з дзецьмі атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
С.П.Скарабагатая

Фестываль вясновых нот

Фестываль вясновых нот

Фестываль вясновых нот