Падарожжа па ”Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь”

12 красавіка ў 1”Б” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” прайшло мерапрыемства “Падарожжа па ”Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь””.

Вучні з цікавасцю разглядалі старонкі кнігі, знаёміліся з той часткай расліннага і жывёльнага свету Беларусі, якая знаходзіцца на мяжы знікнення. Загадкі, малюнкі, невялічкія паведамленні настаўніцы і вучняў, работа ў парах дапамаглі распрацаваць правілы паводзін у прыродзе.

Шэйда I.У.