Радасць знаёмства з беларускай музычнай культурай

5 красавіка вучні 5 “Е” класа разам са сваім класным кіраўніком Адзіянавай Ірынай Алегаўнай наведалі канцэрт заслужанага аматарскага  калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні “Ярыца” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Абласны цэнтр творчасці”.

Творчасць “Ярыцы” прасякнута вялікім жаданнем дарыць людзям прыгажосць і радасць знаёмства з беларускай музычнай культурай. Удзельнікі прадставілі цікавую мастацкую праграму, у якой удала спалучаецца высокае выканальніцкае майстэрства і сцэнічная культура.

У ансамблі займаецца вучаніца 5 “Е” класа, таленавітая дзяўчынка Краўчанка Сафія. Менавіта яе і прыйшлі падтрымаць аднакласнікі. Усе засталіся ў захапленні ад канцэрта. Дзякуй табе, Сафія, за вялікую асалоду і разнастайнасць эмоцый, якія мы атрымалі!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна
ДУА “Сярэдняя школа №21 г.Магілёва”