Вясновыя забавы

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Магілёва прайшло музычнае свята для выхаванцаў “Вясновыя забавы”.

Выразна і эмацыйна хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні аб вясне,чыталі вершы, гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагод, танцавалі.

Напрыканцы дзеці зрабілі птушанят з рознакаляровай паперы і паклікалі вясну! Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бодрага і вясёлага настрою.

Саўкіна І.І., музычны кіраўнік