Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва”, якія наведвалі лагер з дзённым прыбываннем “Кветкавы горад”, удзельнічалі ў выставе “Фарбы беларускай хаткі”.
Дзеці з задавальненнем апынуліся ў свеце гісторыі “беларускай хаткі”, пазнаёміліся са старажытнымі прадметамі побыту, беларускім фальклорам, што дало магчымасць вучням больш падрабязна даведацца пра гісторую сваёй краіны, яе традыцыі. У дзяцей вочы разбягаліся ад стракатай прыгажосці фартушкоў і посцілак, абрусаў і ручнікоў. Па прыходзе ў лагер дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі.
Педагог-арганізатар
Беккер К.А.