«Гляджу на родныя мясціны, адданая я ім навек, бо даражэй сваёй краіны не мае скарбу чалавек» — гэтыя словы сталі эпіграфам да ўрока-падарожжа «Зямля пад белымі крыламі», які праводзіўся 15 сакавіка ў 2"Б" класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва».
Галоўнай мэтай занятку стала выхаванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў у малодшых школьнікаў. На ўроку былі прадстаўлены вырабы народна-дэкаратыўнага мастацтва: вышываны ручнік, керамічная вазачка, свістулька, вырабы з саломкі. Выстава фотаздымкаў «Маёй Радзімы краявіды» садзейнічала выхаванню любові вучняў да роднай зямлі, да родных мясцін. Прыгожа і мілагучна гучала беларуская народная песня «Купалінка», вершы і апавяданні ў выкананні дзяцей. У час занятку вучні пераканаліся, што мы, беларусы, павінны любіць, шанаваць сваю мову і вучыцца на ёй размаўляць.
Бянькоўская Ж.С.
ъ