15 сакавіка, у чарговы беларускі чацвер, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшоў ранішнік «Беларусь мая сінявокая» з удзелам вучняў 3 «Б» класа.
Дзеці з захапленнем адгадвалі загадкі пра Беларусь, чыталі вершы, прымалі ўдзел у гульнях, спявалі песні. Гэта мерапрыемства дапамагло вучням пашырыць веды аб нашай краіне і паказаць свае добрыя адносіны да родных мясцін.
Сапожнiк Т.А.