З надыходам вясны прыходзіць самае пяшчотнае свята. Горад квітнее ад жаночых усмешак.
Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 70 г. Магілёва» традыцыйна віншуюць сваіх любімых мам і бабуль. У сярэдніх групах сустрэча прайшла з нацыянальным каларытам у атмасферы хатняй утульнасці. Дзеці і госці апынуліся ў беларускай хатцы, дзе іх сустрэў дамавічок Кузя. Са свайго чароўнага куфэрка ён даставаў сюрпрызы для мам і бабуль, а дзеці дапамагалі дамавёнку вясёлымі танцамі, песнямі, вершамі. У канцы свята рабяты пяклі пірог, у які замясілі для сваіх любімых жанчын і радасць, і здароўе, і поспех.
Усе ўдзельнікі свята атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Бо нездарма ў вядомай песні гаворыцца, што ад усмешкі стане ўсім святлей!
Масяёнак А.У.,
музычны кіраўнік
ДУА «Яслі-сад № 70 г. Магілёва»


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by