Фарміраванне чытацкай пісьменнасці вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя

Фарміраванне чытацкай пісьменнасці вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзяПрацягвае работу семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ленінскага раёна «Фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры».

На трэцім пасяджэнні семінара, што прайшло ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва», настаўнікі абмяркоўвалі праблемы медыяадукацыі як жыццёвай неабходнасці ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя.

Напачатку намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 23 г. Магілёва Р.У. Малахава расказала пра асноўныя накірункі дзейнасці ўстановы адукацыі, прадставіла метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У вучэбна-метадычнай частцы В.М. Пімаева расказала аб міжнародных даследаваннях вучэбных дасягненнях вучняў.
Далей настаўнікі разам са С.Г. Цямрук разважалі над ключавым пытаннем: медыяадукацыя: модная інавацыя ці жыццёвая неабходнасць? Святлана Генадзьеўна таксама падзялілася эфектыўным вопытам па фарміраванні медыйнай пісьменнасці на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці. А.А. Пышнюк правяла майстар-клас па тэме семінара. Алена Аляксееўна пазнаёміла ўдзельнікаў з рознымі заданнямі, накіраванымі на развіццё чытацкай пісьменнасці ва ўмовах інфармацыйнага асяроддзя. Замацавалі настаўнікі набытыя веды пры мадэляванні структурных элементаў урокаў. На ўроку беларускай літаратуры ў 5 класе «Штодзённае жыццё сялянскіх дзяцей у паэме „Новая зямля“ Я. Коласа» вучні А.У. Цітова паказалі добры ўзровень сфарміраванасці чытацкай пісьменнасці, прадэманстравалі высокую вучэбна-пазнавальную актыўнасць на працягу ўсяго ўрока.

Л.В. Селіфонтава,
кіраўнік семінара-практыкума,
настаўніца сярэдняй школы № 33 г. Магілёва