Сустрэча з паэтэсай

Сустрэча з паэтэсайЗ мэтай падтрымкі беларускай мастацкай літаратуры і творчасці пісьменнікаў Беларусі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва» прайшлі сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі паэтэсай Вольгай Бяловай і конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям». Задачы гэтай акцыі — прывіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, адраджэнне традыцый сямейнага чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай літаратурай, прыцягненне ўвагі да лепшых літаратурных твораў, іх аўтараў.

Удзельнікамі конкурсу чытальнікаў беларускай паэзіі былі дзеці розных узроставых катэгорый ад 7 да 17 год. Яны прадэманстравалі бездакорнае веданне вершаў, выразнае, інтанацыйна багатае чытанне з самастойнай інтэрпрэтацыяй аўтарскай пазіцыі.

Н.Л. Крысянкова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
І.А. Ветрава, загадчык бібліятэкай
І.В. Кейзерава, бібліятэкар

Сустрэча з паэтэсай

Сустрэча з паэтэсай