Тыдзень роднай мовы і культуры

Тыдзень роднай мовы і культурыУ дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г.Магілёва» прайшоў Тыдзень беларускай мовы і культуры.

На працягу тэматычнага тыдня маленькія беларусы пазнаёміліся з побытам і клопатамі беларускага селяніна ў міні-музеі «Беларуская хатка», гулялi ў рухомыя гульнi «Шэры кот», «Гарлачык», «Каршун», «Бусел», з цiкавасцю слухалi беларускiя народныя казкi і адказвалі на пытанні па змесце казкі, запаміналі беларускiя забаўлянкі, прымаўкi і прыказкi, з задавальненнем размаўлялі на роднай мове.

Для бацькоў была прапанавана выстава беларускiх твораў для дзяцей дашкольнага ўзросту. А таксама выхавацелі заклiкаюць бацькоў кожны чацвер размаўляць па-беларуску.

Далучэнне да роднай мовы садзейнiчае не толькi ўзбагачэнню мовы дзяцей, але i развiццю iх iнтэлектуальных магчымасцей, пашырэнню ведаў пра беларускую мову і культуру.

Выхавацелі Ю.С.Глушакова, А.В.Галяшова

Тыдзень роднай мовы і культуры

Тыдзень роднай мовы і культуры

Тыдзень роднай мовы і культуры

Тыдзень роднай мовы і культуры