Дзень беларускай мовы

Дзень беларускай мовы У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 41 г. Магілёва» надаецца вялікае значэнне фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жаданню авалодваць беларускай мовай, выхаванню асноў нацыянальнага светапогляду.

Работу ў гэтым напрамку мы пачынаем ужо ў першай малодшай групе праз гульневую і мастацка-моўную дзейнасць. Далучэнне дашкольнікаў да беларускай культуры і мовы прадугледжана ва ўсіх відах дзейнасці.
Асноўнымі формамі працы па папулярызацыі беларускай мовы з’яўляюцца гульні-заняткі, мастацка-эстэтычная дзейнасць, каляндарныя і дзяржаўныя святы, забавы, чытанне казак, вершаў, пацешак.

У дзіцячым садку прайшлі мерапыемствы, асноўная мэта якіх — выхоўваць цікавасць, павагу да роднай старонкі, роднай мовы, жаданне размаўляць на беларускай мове.

Дзеці першай малодшай групы здзейснілі падарожжа да бабулі Васіліны і ў гульнёвай форме паўтарылі забаўлянкi і песенькі, якія вывучалі на працягу года. Выхаванцы другой малодшай групы прадэманстравалі веды беларускіх народных казак і гульняў. У сярэдняй групе хлапчукі і дзяўчынкі апынуліся ў вясковай хаце, пазнаёміліся со старажытным і сучасным бытам сялян, з беларускімі стравамі і напрыканцы зляпілі ватрушкі для Дамавіка. У старэйшай групе дзеці вялі размову пра сваю Радзіму — Беларусь.

Анікеева А.Г., намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 41 г. Магілёва»

Дзень беларускай мовы

Дзень беларускай мовы

Дзень беларускай мовы

Дзень беларускай мовы

Дзень беларускай мовы