У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» адбыўся абласны семінар.
Удзельнікамі семінара сталі слухачы курсаў для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Кіраўнік метадычнага аб’яднання Супіталёва Ніна Канстанцінаўна і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хамянкова Вольга Уладзіміраўна ў дыялагічнай форме расказалі пра дзейнасць настаўніка па фарміраванні ўсвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівую ўвагу спынілі на праблеме сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі. Вучаніцы 11 класа Станкевіч Людміла і Сюркіна Паліна падзяліліся вопытам вядзення партфоліа, якое дапамагло ім сфарміраваць жыццёвыя планы, перспектывы, узровень адукацыйнага росту. Малады настаўнік Тамулёніс Юлія Андрэеўна спыніла ўвагу на формах і метадах работы настаўніка па актывізацыі пазнавальнай дзейнсці вучняў падчас дапрофільнай падрыхтоўкі. Удзельнікі семінара прыйшлі да высновы, што арганізацыя профільнага навучання спрыяе самастойнаму і ўсвядомленаму выбару прафесійнага шляху.
Кіраўнік метадычнага аб’ яднання
Супіталёва Ніна Канстанцінаўна



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by