“Беларускія вячоркі”

“Беларускія вячоркі”Сумеснае мерапрыемства сярэдняй школы № 33 і дзіцячага садка № 109 прайшло ў атмасферы добразычлівасці.

Рака нараджаецца з ручаёў, дрэва расце з каранёў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці Радзіме, з ведання яе гісторыі, культуры, таму вучні і настаўнікі музычных класаў сярэдняй школы № 33 завіталі ў дзіцячы садок са старажытным народным звычаем «Беларускія вячоркі».

Мерапрыемства было запланавана як падарожжа ў мінулае: прысутныя ўспаміналі, як працавалі нашы продкі, якія прылады для працы выкарыстоўвалі, як апраналіся, як весяліліся. Канцэртныя нумары перамяжаліся жартамі, гульнямі, загадкамі на роднай мове, рознымі заданнямі для выхаванцаў садка і навучэнцаў, а таксама бацькоў, якія прысутнічалі ў зале. Самых актыўных удзельнікаў напрыканцы «Вячорак» чакалі салодкія пачастункі.

Вялікі «дзякуй» настаўнікам школы, якія падрыхтавалі канцэртныя нумары: А.В. Рогалевай, Я.А. Селязнёвай, Т.І. Жабыка, І.С. Баброўскай, Н.І. Падольскай, а таксама выхавацелям дзіцячага садка: І.Э. Энглер, А.В. Сідарэнка,музычнаму кіраўніку І.Г. Лакуставай. Падрыхтавала сцэнарый і правяла мерапрыемства настаўнік па класе скрыпкі І.С. Баброўская.

Госці і ўдзельнікі «Вячорак» правялі цікавую гадзіну, дадому ўсе прайшлі з добрым настроем. Нам трэба жыць у згодзе і радасці, вучыцца ў нашых продкаў мудрасці, помніць іх запаветы, бо без памяці няма гісторыі .

Настаўнік па класе скрыпкі Баброўская І.С.

“Беларускія вячоркі”

“Беларускія вячоркі”

“Беларускія вячоркі”

“Беларускія вячоркі”

“Беларускія вячоркі”

“Беларускія вячоркі”