Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 94 г. Магілёва» ў дзень беларускай мовы шчыра расчыніла дзверы.
Увесь садок запаланіла беларуская мова. Раніцай выхавацелі ўсміхнуліся ветліва «Добрай раніцы» бацькам, падтрымалі гутарку аб дзіцяці. Потым выхаванцы знаёміліся з творамі беларускіхі пісьменнікаў, слухалі іх вершы і аппавяданні, гулялі ў беларускія гульні, працавалі ганчарамі і мастакамі. Пасля ў музычнай зале прайшлі «Вячоркі», на якіх Гаспадыня знаёміла дзяцей з беларускім ручніком, з народнымі песнямі, жартамі, гульнямі. Дзеці слухалі беларускую музыку, назіралі за дзеяннем беларускай казкі, спявалі знаёмыя беларускія песні.
Увечары бацькі разглядалі дзіцячыя вырабы, дзеці дзяліліся сваімі прыемнымі пачуццямі ад праведзенага дня. Сціхла музыка, пагасла святло, але застауўся ў душы кожнага праменьчык роднай мовы.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Т.М. Кротава